Музычная забава "Белы бусел - сімвал Беларусі"
20.02.2023
Шмат хто ведае, што Беларусь клічуць «Краінай пад белымі крыламі» маючы на ўвазе белых буслоў. Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла. Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда — буслянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння — белы з дадаткам чырвонага і чорнага — бусел жывы носьбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю. Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якая трапечацца ў дзюбе. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэнне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.
Легендарны сюжэт аб паходжанні бусла з'яўляецца адным з папулярных этыялагічных сюжэтаў у беларусаў. Адпаведна сюжэту, бусел раней быў чалавекам. Ён не выконвае Боскага даручэння ўкінуць раку (мора, возера, пропасць і да т. п.) мех напоўнены разнастайным «гадствам», «гнюсам» — шкоднымі мошкамі, змеямі, жабамі і інш.: ён з цікаўнасці, нягледзячы на строгую забарону, развязывае мех, «гадства» распаўзаецца і разлятаецца, а чалавек ператвараецца ў бусла, які ўсё жыццё збірае, тое, што выпусціўБеларусь клічуць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла. Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда — буслянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння — белы з дадаткам чырвонага і чорнага — бусел жывы носьбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю. Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якая трапечацца ў дзюбе. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэнне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.
Легендарны сюжэт аб паходжанні бусла з'яўляецца адным з папулярных этыялагічных сюжэтаў у беларусаў. Адпаведна сюжэту, бусел раней быў чалавекам. Ён не выконвае Боскага даручэння ўкінуць раку (мора, возера, пропасць і да т. п.) мех напоўнены разнастайным «гадствам», «гнюсам» — шкоднымі мошкамі, змеямі, жабамі і інш.: ён з цікаўнасці, нягледзячы на строгую забарону, развязывае мех, «гадства» распаўзаецца і разлятаецца, а чалавек ператвараецца ў бусла, які ўсё жыццё збірае, тое, што выпусціў.
У нашым садку 21 лютага напярэдадні Дня беларускай мовы адбылася музычная забавка "Белы бусел - сімвал Беларусі". Мэта правядзення забаўкі: фармірававанне ўяўленняў аб нацыянальных і агульначалавечых каштоунасцей, культурных традыцыях народа, выхаванне пачуцця любві і павагі да роднага краю, развіццё творчых здольнасцей дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнёвай дзейнасці. У ёй прымалі ўдзел выхаванцы сярэдняй і старэйшай груп пад кіраўніцтвам выхавацеляў Святланы Ляшкевіч і Ірыны Вабішчэвіч. Не абыйшлося і без сюрпрызаў. У госці да выхаванцаў завітала дзяўчынка- Весялінка. Яна расказала дзецям, што яна ведае пра бусла, гагадвала выхаванцам загадкі, гуляла з імі ў гульні "Бусел і жабкі", “Буславы боты”, “Сонейка і дожджык”.
Але найважнейшым госцем быў бусел, самы сапраўдны белы бусел: у чырвоных ботах, с белымі крыламі і чырвонай доўгай дзюбай. Ён таксама гуляў з выхаванцамі ў розныя гульні і апавядаў пра сябе.
Шмат добрых уражаньняў было ў выхаванцаў. Яны назаўжды запамятаюць, што белы бусел - гэта сімвал нашай Беларусі, які прыносіць людзям шчасце. Напаследак выхавальніца Святлана Ляшкевіч прапанавала сваім выхавальнікам клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы ўсё жывое: расліны, жывёл, птушак, каб заўсёды квітнела і прыгажэла наша Радзіма. І тады нашы птушкі будуць не толькі ў вершах, малюнках і фотаздымках, але і радаваць нас сваім хараством і спевамі.