Каляда-Калядзіца

19.01.2023

Фальклорнае свята для  выхаванцаў дзіцячага садка прайшло на Свята Хрыщэння  19 студзеня. У госці да  дзяцей завіталі Калядоўшчыкі з Мядзведзем, Казой, Цыганкай  і каляднай зоркай.  Калядоўшчыкі спявалі беларускія песні "Ой, калядачкі" і  "Добры вечар, шчодры вечар", Каза танцавала, Мядзведзь выконваў розныя заданні ад дзяцей, а  Цыганка варажыла дзецям на грошы, на каханне, на багаты ўраджай. Дзеці так сама не засталіся ў старонцы: яны выканалі для гасцей беларускую песню "Чаму ж мне не пець?",  танцавалі танец "Бульба". Гаспадыня пачаставала калядоўшчыкаў салам, каўбасой, яблыкамі і грошамі. 

 Вясёлае свята палучылась, сапраўдныя калядкі, а ролі Цыганкі і Мядзведзя выконвалі  матулькі нашых выхаванцаў Ірынкі Барсуковай і Арсенія Лагоды. Дзякуй за дапамогу.